У менскім музеі Янкі Купалы прызначылі новага дырэктара
2 месяцы таму
У менскім музеі Янкі Купалы прызначылі новага дырэктара. Звальненне мінулага кіраўніка, верагодна, было звязана з палітыкай – піша „Новы Час”.

Новым кіраўніком літаратурнага музея Янкі Купалы стала Ганна Галінская. Яе імя пазначанае на сайце музея. Да новага прызначэння Ганна Галінская больш за 20 гадоў працавала ў Беларускім дзяржаўным музеі Вялікай Айчыннай вайны. У апошнія гады займала пасаду намесніка дырэктара па навуковай рабоце.
З мінулым дырэктарам Аленай Ляшковіч не працягнулі кантракт пасля таго, як яна, паводле звестак медыя, адмовілася звальняць сваіх супрацоўнікаў па палітычных матывах. Яна кіравала музеем з 2007 года.
[manual_related_posts]