У Менску абмяркоўвалі сучасны стан мастацкага тэкстылю



Напярэдадні адкрыцця ў сталічным Палацы мастацтва вялікай выставы ў рамках IV Беларускага трыенале сучаснага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, у менскай галерэі «Інстытут культуры» адбыўся круглы стол на тэму «Арт-тэкстыль у сучасным свеце».

У галерэі гэтымі днямі праходзіць беларуска-украінская выстава мастацкага тэкстылю «Колазварот». З дакладам на круглым стале выступіла віцебская мастачка Святлана Баранкоўская, якая казала пра асаблівасці мастацкага тэкстылю ў сучасным свеце, а таксама пра ўзаемаўплывы беларускай і ўкраінскай школы габелена.

На круглым стале былі агучаны таксама даклады украінскай габеленшчыцы Аляўціны Кляпоўскай, віцебскай габеленшчыцы Наталлі Лісоўскай і віцебскага мастацтвазнаўцы Міхася Цыбульскага.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя