У Менску адбылася “Чэшская пятніца”



У сталічнай кнігарні “ЛогвінаЎ” у рамках XXV-й Міжнарднай кніжнай выставы прайшла “Чэшская пятніца”.

Распавядае перакладчык з чэшскае Сяргей Сматрычэнка

– Адбылася чэшская вечарына, якую назвалі “Чэшская пятніца”. Паколькі тут чэшскія падзеі не такія частыя, мы скарысталіся тым, што цяпер адбываецца кніжны кірмаш і ў адну вечарыну ўвапхнулі дзве падзеі: менавіта выхад кнігі да кніжнага кірмаша Эміля Гакла “Норма камічных паводзін”, пераклад на беларускую мову двух раманаў аднаго аўтара, і прыезд чэшскай аўтаркі  Пэтры Дваржакавай, з якой  жыўцом маглі сустрэцца чытачы і слухачы.

Менская міжнародная кніжная выстава будзе працаваць да канца гэтых выходных у выставачным цэнтры па праспекце Пераможцаў.  

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота Юліі Цімафеевай