У Менску адбыўся “Люты фэст”



У Менску другі раз прайшоў фэст беларускіх фольк-метал гуртоў “Люты фэст”. Удзел у музычнай праграме ў клубе “Бруге” ўзялі гурты “Адарвірог”, “Рокаш”, PLEMЯ, Sakramant, Alfar ды Omut, якія прадставілі публіцы не толькі старыя хіты, але і новыя кампазіцыі, якія толькі ўвойдуць у будучыя альбомы. Арганізатар “Лютага фэсту” Валерый Машаль адзначыў, што сёлетні фестываль рыхтаваўся на больш прафесійным узроўні, чым мінулагодні.

– Шчыра кажучы, галоўнае адрозненне ў тым, што калі мінулы фестываль прабіўся без досведу, амаль што на каленках, то гэты ужо з пачуццём, тактам, растаноўкай, больш якасным гучаннем і падборкай кадраў.

У планах арганізатараў “Лютага фэсту” замацаваць правядзенне фэсту як традыцыйнага. Неўзабаве пачнецца праца над падрыхтоўкай “Лютага фэсту-2018”, які традыцыйна пройдзе ў Менску ў лютым наступнага года і будзе прысвечаны беларускай музыцы ў жанры фольк-метал.

Кастусь Багушэвіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота аўтара