У Менску адкрылася Міжнародная кніжная выстава-кірмаш



У беларускую сталіцу завіталі госці з 32 краін. Кірмаш будзе праходзіць з 28 лютага па 4 сакавіка.

У першы дзень працы выставы туды завітала шмат высокіх гасцей – прадстаўнікі дыпламатычных місій, міністр інфармацыі Алесь Карлюкевіч, першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Максім Рыжанкоў, міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч і нават камандзір АМАПа Дзмітрый Балаба, які раней заяўляў, што сярод байцоў атрада міліцыі асаблівага прызначэння ёсць “шмат заядлых тэатралаў і знаўцаў акадэмічнага жывапісу XIX стагоддзя”.

Як высвятлілася, сілавікі не толькі тэатралы, але і кнігалюбы.

Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара