У Менску адкрылася выстава „Беларусы ў Войску польскім”



01_vojsko

“Беларусы ў Войску польскім 1939-1945”. Адкрыццё выставы, арганізаванай польскай амбасадай, прайшло ў сталічным Дзяржаўным гістарычным музеі.

02_vojsko

На цырымоніі адкрыцця прысутнічалі амбасадар Польшчы ў Беларусі Конрад Паўлік ды іншыя заходнія дыпламаты. Экспанаты збіраліся шэсць гадоў.

05_vojsko

Расказвае аўтар выставы, гісторык і рэканструктар Ігар Мельнікаў:

– Гэта досыць моцны праект, які расказвае пра ўдзел нашых суайчыннікаў-беларусаў у Другой сусветнай вайне ў складзе Войска польскага. На выставе гледачы ўбачаць здымкі, дакументы гэтых жаўнераў Войска польскага, прычым не толькі з 1939 года, але таксама і Арміі Андэрса. Таксама ўбачаць аўтэнтычныя, арыгінальныя элементы ўніформы, узнагароды, нейкія асабістыя рэчы, якімі карысталіся, перыядычны друк з 1930-40 гг.  Такія досыць цікавыя, арыгінальныя прадметы, якія на жаль у Беларусі не выстаўляліся.  

У савецкія часы тэма ўдзелу беларусаў у Другой сусветнай вайне ў складзе Войска польскага была практычна забароненай.

03_vojsko

Ветэраны, якія пачалі змаганне з нацызмам з першых дзён вайны ў верасні 1939 году, нярэдка мусілі маўчаць пра сваё гераічнае мінулае, а часам траплялі пад рэпрэсіі.

04_vojsko

Беларускае Радыё Рацыя

Фота belapan.com

[manual_related_posts]