У Менску адкрылася выстава да 90-годдзя Гаўрылы Вашчанкі



У Беларусі адзначаюць 90-годдзе з дня народзінаў выбітнага беларускага мастака Гарылы Вашчанкі (1928 – 2014).

Асноўным мерапрыемствам ушанавання стала сённяшняе адкрыццё персанальнай выставы мастака ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Кажа старшыня Беларускага саюза мастакоў Рыгор Сітніца:

– 90 гадоў Народнаму мастаку Беларусі Гаўрылу Харытонавічу Вашчанку. Самаму беларускаму мастаку, самаму выдатнаму мастаку. І ў Нацыянальным мастацкім музеі адкрыта выстаўка акурат ягоных камерных работ. Мы яго ведаем усялякага: і манументальнага, і батальнага, і лірычнага. А тут работы, якія былі можа нават эскізамі, але яны абсалютна самадастатковыя. Кожны ягоны эскіз варты таго, каб быць самадастатковай работай.

Гаўрылу Вашчанку ў 1988 годзе была нададзена званне Народны мастак Беларусі. Персанальная карцінная галерэя Вашчанкі з 2002 года дзейнічае ў Гомелі.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя