У Менску адкрылася выстава выцінанкі



“Вандроўкі душы. Маладэчанская школа выцінанкі”. Пра выставу, што адкрылася ў Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі, распавядае старшыня Беларускага саюза майстроў народнай творчасці Яўген Сахута.

Калі ў мяне пытаюцца, як гэта так: музычны каледж і мастацтва выяўленчага характару. Проста разумнае кіраўніцтва каледжа добра ведала, што мастацкія задачы можна вырашаць хоць з дапамогай скрыпкі, хоць з дапамогай нажніц. Мы ведаем Маладэчна як адну з музычных сталіц і ведаем Маладэчна як сталіцу беларускай выцінанкі, своеасаблівую школу выцінанкі, якую мы лёгка пазнаём па творчасці яе выпускнікоў.

На менскай выставе прадстаўлены выцінанкі маладэчанскіх майстрыц: Наталлі і Лізаветы Чырвонцавых, а таксама Людмілы Валковіч-Борыс.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота аўтара