У Менску адкрылася выстава прысвечаная Алесю Бачылу



У менскім музеі Максіма Багдановіча адкрылася выстава, якая прысвечана даследчыку жыцця і творчасці паэта – Алесю Бачылу.

Гаворыць вядучы навуковы супрацоўнік музея Ірына Машкавец:

– Мастацкая дакументальная выстава, якая называецца „Дарогамі Алеся Бачылы”. Яна прымеркаваная да стагоддзя нараджэння Алеся Бачылы, якое мы адзначалі 2-га сакавіка гэтага года. Паэт, празаік, крытык, перакладчык, публіцыст, аўтар лібрэта, аўтар сцэнарыяў дакументальных і тэлефільмаў. Для нас у першую чаргу – гэта даследванне творчасці Максіма Багдановіча. Ён праехаў усе гэтыя гарады, дзе жыў, дзе бываў Максім Багдановіч. Гэта Ніжні Ноўгарад, Яраслаўль, Ялта і Ракуцёўшчына, Вільня і Менск.

Алесь Бачыла з’яўляецца аўтарам лібрэта оперы “Зорка Венера”, музыку якой напісаў кампазітар Юрый Семяняка, а таксама сцэнарыяў шэрагу дакументальных і тэлефільмаў, прысвечаных Максіму Багдановічу.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск