У Менску адсвяткавалі юбілей Алеся Разанава



Паэту Алесю Разанаву споўнілася 70 гадоў. Адзначыць юбілей творцы ў менскай кнігарні “ЛогвінаЎ” сабраліся прыхільнікі ягонай творчасці, сябры і калегі.

Гаворыць юбіляр:

 Ідзе дыялог чалавека, асобы, паэта з іншай інстанцыяй, з іншай велічынёю, з боскай велічынёю – вось гэта і ёсць прынцып, умова такога паэтычнага пісьма, натхненне, калі хочаце. Без яго гэта вершаскладанне, пісьмо, але ратунак паэзіі, што яна выходзіць на нейкі рубеж, да нейкай мяжы і там адбываецца сутворчасць, размова з немагчымым. 

Падчас юбілейнай вечарыны прайшла прэзентацыя новай паэтычнай кнігі Алеся Разанава “З маланкай у сэрцы”.   

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск 

Фота аўтара