У Менску адзначылі 135-годдзе Якуба Коласа



135-годдзе з дня нараджэння Якуба Коласа адзначылі ў Менску шэрагам мерапрыемстваў, у тым ліку і ўскладаннем кветак да помніка народнаму паэту.

Гаворыць малодшы сын Якуба Коласа Міхась Канстанцінавіч Міцкевіч:

– Самае ж галоўнае не тое, што прыйдуць да помніка. Трэба, каб людзі чыталі, успаміналі. Самае важнае, канешне, каб школьнікі чыталі і на памяць шмат вучылі. На жаль вялікі, “мудрацы” з Міністэрства адукацыі знялі са школьнай праграмы “Сымона-музыку” і купалаўскі выдатнейшы драматычны твор “Тутэйшыя”.

Першымі да помніка пад гукі вайсковага аркестра ўсклалі кветкі нашчадкі Якуба Коласа, прадстаўнікі афіцыйных уладаў, дыпламатычнага корпусу, кіраўнікі ўстаноў культуры.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск