У Менску дыскутавалі пра сучаснае святкаванне Калядаў



У сталічным Доме-музеі першага з’езду РСДРП прайшлі лекцыя і дыскусія пра сучаснае святкаванне Калядаў.

Гаворыць адна з арганізатарак – Таццяна Пятрова, выканаўчы дырэктар аб’яднання “Гісторыка”:

– Сустрэча была прысвечана тэме Калядаў. Зараз на Беларусі актуальным з’яўляецца вяртанне да каранёў, вяртанне традыцый. І гэтыя традыцыі перыядычна трактуюцца ў крыху адвольным кантэксце. Ці ёсць гэта прафанацыя культуры? Ці ёсць гэта нейкі натуральны працэс? Мы паспрабавалі паразважаць пра гэта. Аўтаркай гэтай дыскусіі была Алена Ляшкевіч, таксама супрацоўнік Цэнтра даследавання беларускай культуры, мовы і літаратуры.

У некаторых рэгіёнах Беларусі сярод сучасных калядоўшчыкаў можна пабачыць не толькі традыцыйную Казу, але і герояў дыснееўскіх і савецкіх мультфільмаў. Гэта сведчыць пра тое, што традыцыя дагэтуль жывая.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота аўтара