Дыскусія пра “тонкую рысу” паміж журналістыкай і літаратурай
30-га кастрычніка беларускія журналісты і пісьменнікі прынялі ўдзел у дыскусіі па творчасці Святланы Аляксіевіч і Рышарда Капусцінскага.
Мадэратарам сустрэчы была Сафія Хэйнэ (Sophie Heine, Швецыя). Удзел у дыскусіі прымалі Давід Ісаксон (David Isaksson, Швецыя) і Прэдраг Драгосавач (Predrag Dragosavac, Сербія – Швецыя).
Давід Ісаксон адзначыў:
– Вельмі цяжка вызначыць рысу, якая падзяляе журналістыку і літаратуру. Часта тэкст, які закранае эмоцыі, робіцца больш жывым і глыбокім, успрымаецца, як літаратура. Святлана Аляксіевіч сцёрла мяжу паміж журналістыкай і літаратурай.
На фота: Сафія Хэйнэ і Давід Ісаксон
Сафія Хэйнэ:
– Акрамя зместу кніг Аляксіевіч, я вельмі люблю іх форму. Пісьменніца вельмі ўважлівая да людзей.
На фота: Прэдраг Драгосавач і перакладчыца.
Дыскусія адбылалася ў менскім гатэлі “Гарні” на вуліцы Інтэрнацыянальнай у межах “Global Bar” – міжнароднай дыскусійная панэлі, якая з’яўляецца ўнікальнай пляцоўкай для грамадскіх дэбатаў у Швецыі і ва ўсім свеце. Дзякуючы падтрымцы Шведскага інстытута, серыі дыскусій “Global Bar” за два апошнія гады адбыліся ў Сербіі, Босніі і Герцагавіне, Македоніі, Палесціне, Літве і Беларусі.
Паліна Сцепаненка, Беларускае Радыё Рацыя
