У Менску гаварылі пра цэнзуру



Цэнзура, самацэнзура – з’явы, з якімі сутыкаюцца ва ўсім свеце журналісты і творцы. “Як бы чаго не здарылася”, так называецца выстава, што распачалася ў сталічнай прасторы “Цэх”.

Гаворыць яе арт-дырэктар Аляксей Талстоў.

– Сама выстава працуе хутчэй за ўсё як выставачная платформа, выставачна-даследчая. Таму што ўдзельнікі, якія дасылаюць свае працы, яны так ці інакш сутыкаюцца з цэнзурай і так ці інакш на яе рэагуюць у самых розных кантэкстах. Яна не толькі тычыцца Беларусі. Мы бачым – гэта і Украіна, і Расея, аж да Вялікабрытаніі і іншых краінаў.

“Як бы чаго не здарылася”, – рэпліка аднога драматургічнага персанажа Антона Чэхава. Папярэдняя выстава з такой назвай праходзіла ў Брайтане ў Вялікабрытаніі. Менскі яе варыянт суправаджаўся перформансамі.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота аўтара