У Менску паказалі „Падымаецца вецер” Хаяо Міядзакі



Перадпрэм’ерны паказ поўнаметражнага мультыплікацыйнага фільма японскага рэжысёра Хаяо Міядзакі, „Падымаецца вецер” у беларускай агучцы, адбыўся ў сталічнай „Галерэі Ў”:

Віктар Пазнякоў – кіраўнік службы па карпаратыўнай і сацыяльнай адказнасці кампаніі Velcom. Адбываецца спецыяльны перадпаказ прэм’еры праекта „Беларускія ўікэнды”, які робіцца пры падтрымцы кампаніі Velcom. Фільм японскага рэжысёра Хаяо Міядзакі называецца “Падымаецца вецер”. Мы падтрымліваем праект “Беларускія ўікэнды” ўжо больш за год. Нам вельмі падабаецца ідэя праекта. Ідэя праекта ў тым, каб рабіць сусветнае мастацтва, знакамітыя фільмы блізкімі да аўдыторыі, для якой важна глядзець іх на беларускай мове. Гэта фільмы самых розных жанраў, розных рэжысёраў.

У фільме, прысвечаным авіяканструктару Дзіро Харыкосі, паўстае пытанне – ці мае права геній ставіць свой талент на службу таталітарнаму рэжыму, ствараць смертаносную зброю.   

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск