У Менску прайшла імпрэза з нагоды перавыдання «Колераў Беларусі»



“Колер Беларусі” – другое выданне кнігі-альбома аўтарства Міхала Анемпадыстава прэзентавалі ў сталічнай культурнай прасторы “Цэх №8”. Гаворыць гісторык-літаратар Вольга Бабкова:

Ён мне калісьці патэлефанаваў і таксама запытаўся, маўляў, а што ты там у сваіх гэтых архіўных кнігах вычытваеш, ці згадваюцца там колеры. Колеры там узгадваліся. І вельмі багата, менавіта ў шляхецкіх уборах. Гэтыя колеры былі неверагодныя: вішнёвы, лімонны, залаты, сіні, карычневы – безліч. А яго цікавіла, ці ёсць спалучэнні і адценні колераў, ці згадваюцца яны. А яны згадваліся: светла-шэры, цёмна-зялёны, гарача-залаты, цёмна-чырвоны. Ён так узрадаваўся.

Міхал Анемпадыстаў пайшоў у іншасвет сёлета 28 студзеня. Ён не толькі мастак і даследчык, песні на вершы Міхала склалі аснову культавага рок-праекта “Народны альбом”.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота аўтара