У Менску прайшло паседжанне Рады СБП



Чарговая Рада Саюза беларускіх пісьменнікаў прайшла ў Менску.

Старшыня творчай арганізацыі Барыс Пятровіч падвёў на ёй вынікі дзейнасці творчай арганізацыі за мінулы год.

– Канечне, за год было зроблена нямала. Я некалі працаваў у сельгасаддзеле “Гомельскай праўды”. І была такая сезонная праца, прыходзіць вясна – пасеў. Потым жніво і так па колу. У нас таксама ёсць некалькі такіх спраў вельмі важных, якія павінны мы рабіць. Тыя ж самыя фестывалі, якія ў нас праходзяць перыядычна. Кожны год у нас праходзяць прэміі, у якіх удзельнічае Саюз і арганізатарам якіх з’яўляецца Саюз, такіх прэмій на сёння ўжо восем.

Рада Саюза беларускіх пісьменнікаў на сваім чарговым паседжанні прыняла ў склад творчага саюза новых сяброў. Шляхам адкрытага галасавання па прапанове Сакратарыята СБП у ганаровыя сябры ГА „Саюз беларускіх пісьменнікаў” быў прыняты паэт з Бельска-Падляшскага Андрэй Сцепанюк.

[Not a valid template]

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

[manual_related_posts]