У Менску прайшоў фестываль беларуска-польскай культуры „Еднасць”



У другі раз у сталіцы праходзіць фестываль беларускай ды польскай культуры „Еднасць”.

У гэтым годзе каля 300 выканаўцаў з розных гарадоў краіны далучыліся да канцэртнай праграмы. Кожны з іх прадставіў два творы – польскі ды беларускі.

Распавядае адна з арганізатараў фестывалю, кіраўніца менскай філіі ўстановы „Polska Macierz Szkolna” Марына Рэпкіна:

– Адной з нашых мэтаў было паказаць дзецям еднасць мовы, культуры, традыцый і гісторыі. Мне здаецца, што гэта было ў паветры. Нас насамрэч аб’ядноўвае вельмі шмат момантаў, якія нас аб’ядноўваюць, а не дзеляць.    

У будучым арганізатары спадзяюцца, што на наступны фестывалі змогуць запрасіць выступіць і польскія калектывы.

Алена Вільтоўская, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара