У Менску праходзіць Форум рэстаўратараў культурнай спадчыны



У Менску сёння адкрыўся Форум рэстаўратараў культурнай спадчыны, паведамляюць „Сцежкі Беларусі”. 

У рамках мерапрыемства праходзяць майстар-класы і семінары экспертаў па рэстаўрацыі, пастаўшчыкоў матэрыялаў і падрадчыкаў.

Мерапрыемства праходзіць па адрасе г. Менск, пр. Газеты „Праўда”, 11. Завершыцца форум 15 верасня.

Фота: @tropinki