У Менску правялі флэшмоб у падтрымку Наталлі Клімовіч



У Менску правялі фотасесію ў падтрымму жыхаркі Берасця Наталлі Клімовіч. Жанчыну судзілі за тое, што яна насіла бел-чырвона-белую сукенку. Ініцыятаркай серыі фотаздымкаў людзей у бел-чырвона-белым адзенні выступіла дызайнерка Наталля Хамутоўская, якая проста дала аб’яву аб правядзенні флэшмобу і сабрала больш за дзясятак чалавек для яго рэалізацыі:

Ідэя нарадзілася вельмі хутка, калі я ўбачыла ў стужцы навінаў пра затрыманую Наталлю Карповіч. Мы стэлефанаваліся са знаёмай фатографай Ленай Каравашкінай і вырашылі паздымаць нешта такое творчае…

Наталля Хамутоўская перакананая, што чалавека ні ў якім разе нельга судзіць за тое адзенне, што ён апранае. Гэта яго асабістае прыватнае жыццё, якое павінна абараняцца.

Беларускае Радыё Рацыя