У Менску прэзентавалі анталогію „На розныя галасы”



У межах месяца польскай літаратуры ў Менску ў культурніцкай прасторы „ОК-16” адбылася прэзентацыя анталогіі польскай драматургіі ў перакладзе на беларускую „На розныя галасы”.

Кажа адзін з перакладчыкаў Андрэй Хадановіч:

– Прэзентацыя анталогіі васьмі сучасных польскіх п’ес і разам з тым прыгожыя ўводзіны ў цэлы фестываль на мяжы літаратуры і драматургіі – фестываль тэатральных чытак. Першы подступ да пастаноўкі свежа перакладзенага твору. На што мы глядзім са свайго боку з вялікай надзеяй – перакладчыкі і аўтары, бо гэта мусіць зацікавіць рэжысёраў.

Анталогія сучаснай польскай драматургіі „На розныя галасы” выйшла па-беларуску ў выдавецтве „Логвінаў”. Кніга пабачыла святло дзякуючы падтрымцы Інстытуту Міцкевіча ў Варшаве.

[Not a valid template]

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск