У Менску прэзентавалі двухтомнік Збігнева Герберта
Збігнеў Герберт застаецца польскім паэтам з пазнакай «інтэлектуал». Яго творы перакладаў на ангельскую мову набэліст Чэслаў Мілаш.
Трэцяе выданне перакладаў Герберта на беларускую мову падчас 27-й Менскай міжнароднай кніжнай выставы прадставіў укладальнік двухтомніка Андрэй Хадановіч:
– Гэта паэзія маральнага неспакою. Гэта паэзія глыбокай культуры. Але гэтая культура не мёртвы музейны груз, а яна пераўвасобленая так, каб служыць чалавеку сёння. Герберт ведаў, што гісторыю пішуць пераможцы. Ён, няведаючы слова “дэканструкцыя”, фактычна робіць гэтую дэканструкцыю, ён перапісвае гісторыю з пункту гледжання пераможцы.
Падчас прэзентацыі прагучалі запісы аўтарскага чытання. Па-беларуску вершы Збігнева Герберта агучыў актор Раман Падаляка.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя