У Менску прэзентавалі кнігу “Прамоўленая гісторыя”



У Гістарычнай майстэрні імя Леаніда Левіна ў Менску Вольга Іванова прэзентавала кнігу “Прамоўленая гісторыя. ХХ стагоддзе ў памяці жыхароў беларускай вёскі”. Гаворыць аўтарка.

Вольга Іванова, гісторык: У гістарычнай майстэрні Менску адбылася прэзентацыя кнігі “Прамоўленая гісторыя. ХХ стагоддзе ў памяці беларусаў”. Гэта зборнік успамнаў, які падрыхтаваны на падставе вусных успамінаў, сабраных беларускім Архівам вуснай гісторыі. Гэта ўспаміны па абодва бакі мяжы – рэпрэзентацыя калектыўнай памяці і ўсходнікаў, і заходнікаў.

Грошы на выданне папяровага варыянту кнігі ўспамінаў пра жыццё беларусаў у ХХ стагоддзі збіраліся талакой. Праект атрымаў фінансавую падтрымку патэнцыйных чытачоў і мецэнатаў.   

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота аўтара