У Менску прэзентавалі кнігу Сяргея Дубаўца пра Алеся Юркойца



Радыё Свабода прэзентавала ў кнігарні „логвінаЎ” кнігу Сяргея Дубаўца “Тантамарэскі”, прысвечаную патрыёту, краязнаўцу, былому мытніку, а цяпер зняволенаму Алесю Юркойцу.

Кажа аўтар:

– Суд гэты – загадка і прысуд – загадка. І таму, што ніякіх фактаў прадстаўлена не было і спрацавалі выключна прызнальныя паказанні аднаго чалавека, блытаныя. Адзін год ён казаў, што не перадаваў грошы Юркойцу. Другі год ён казаў, што перадаваў грошы Юркойцу. Суд, насуперак закону, прыняў гэтую блытаніну на карысць абвінавачвання, і Алеся засудзілі на сем гадоў.

Шматлікія сябры Юркойца вераць, што ён невінаваты. З прысуджанага яму тэрміну ў сем гадоў зняволення спадар Алесь адбыў ужо пяць.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота аўтара