У Менску прэзентавалі “Ніці лёсу” Генадзя Бураўкіна



У Менскай бібліятэцы імя Аляксандра Пушкіна прэзентавалі кнігу паэзіі Генадзя Бураўкіна “Ніці лёсу”, што выйшла ў выдавецтве ”Мастацкая літаратура”.

Гаворыць сын паэта Аляксей Бураўкін:

Якім бы яно ні было, канешне, якім бы яно ні было. Вялікая наша ўдзячнасць Міністэрству інфармацыі, бо яно прафінансавала гэтае выданне, знайшліся людзі ў міністэрстве, якія спрыялі гэтаму. Дзякуй ім вялікі і паклон. Хто любіць кнігу, той не толькі яе чытае, але і мацае. Паглядзіце, якая папера, як яна прыемна пахне. Ёсць водар, нечаканы і даўно забыты водар – гэта водар дзяржаўнага выдавецтва.

Паэт Генадзь Бураўкін займаў высокія дзяржаўныя, дыпламатычныя пасады. З прыходам да ўлады Аляксандра Лукашэнкі яго адхілілі ад актыўнай дзяржаватворчай дзейнасці.

[Not a valid template]

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота аўтара