У Менску прэзентавалі “Слоўнік асабовых уласных імён”



Як правільна запісаць дзіця пры хросце? На гэтае пытанне дае адказ “Слоўнік асабовых уласных імён”, прэзентацыя якога адбылася ў сталічнай бібліятэцы імя Францішка Багушэвіча.

Гаворыць адна з аўтарак слоўніка Валянціна Раманцэвіч:

– Працавала я над гэтым слоўнікам разам з ксяндзом Уладзіславам Завальнюком. Патрэба пайшла ад святароў. Часам людзі не арыентуюцца, ідуць у касцёл, у царкву і не ведаюць як правільна падаць запіску за здароўе ці за памерлага. Гэта і ў каталіцкім храме, і ў парваслаўным. Як сталі працаваць, даведаўся пра гэта міністр юстыцыі і сказаў, каб рыхтавалі слоўнік, даюць дабро. Ён павінен пайсці ва ўсе ЗАГСы, кругом. 

Унікальнасць слоўніка ў тым, што ён упершыню ў гісторыі беларускага мовазнаўства дае ўнармаваныя скланенні прозвішчаў, якія сустракаюцца на тэрыторыі краіны.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота аўтара