У Менску прэзентуюць выданне «Узоры роднага краю»



У гандлёвым цэнтры «Купалаўскі» прэзентуюць выданне «Узоры роднага краю».

Аўтар і ўкладальнік – рамеснік з Маларыты Антон Талашка, які робіць вышываныя рэчы ў нацыянальным стылі:

Ідэя ўзнікла пался падарожжаў у Львоў, бо там вельмі шмат літаратуры, і кашулек і футболак вышытых,а не друкаваных. У нас — гэта два-тры арнаменты, якія друкуюць на машынах на футболкі, але шмат чаго ёсць у нас у музеях, у дамах творчасці. Таму ўзнікла такая ідэя, каб зрабіць гэта, каб людзі ведалі і карысталіся гэтым. Сэнс у тым, каб зрабіць больш інфарматыўна: не тэкст зрабіць, а зрабіць арнаменты і добрыя здымкі чалавека ў гэтым адзенні.

Прэзентацыя адбудзецца 5 жніўня з 13:30 да 15:30. Грошы на выданне кнігі збіралі з дапамогай краўдфаўндынгавай платформы.

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Маларыта