У Менску пройдзе Міжнародны сімпозіум «Пісьменнік і час»



Сімпозіум адбудзецца ў межах XXVІІ Менскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу, якая пройдзе ў сталіцы Беларусі з 5 да 9 лютага 2020 года. Арганізатары гэтага міжнароднага праекта – Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Саюз пісьменнікаў Беларусі, Выдавецкі дом «Звязда», выдавецтва «Мастацкая літаратура», Пастаянны камітэт Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі, Міжнародны фонд гуманітарнага супрацоўніцтва краін – удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Сёлета праграму сімпозіума вызначае наступная назва: «Пісьменнік і час: літаратура як частка культурнага дыялогу».

Мяркуецца, што ўдзел у сустрэчы беларускіх і замежных літаратараў прымуць празаікі, паэты, публіцысты, літаратуразнаўцы, перакладчыкі з 29 краін свету: з Беларусі, Азербайджана, Балгарыі, Венгрыі, Вялікабрытаніі, Германіі, Грузіі, Італіі, Індыі, Іспаніі, Казахстана, Кітая, Латвіі, Літвы, Малдовы, Мальты, Манголіі, Палесціны, Партугаліі, Польшчы, Расейскай Федэрацыі, Сербіі, Славакіі, Таджыкістана, Туркменістана, Турцыі, Узбекістана, Украіны, Францыі. Прадстаўнічымі павінны быць дэлегацыі з Расеі і Казахстана.

Сярод  сяброў беларускай літаратуры ў свеце – празаік і драматург Камран Назірлі з Азербайджана, Святлана Ананьева з Казахстана, Максат Бяшымаў з Туркменістана, Рысалат Хайдарава з Узбекістана, Даяна Лазаравіч з Сербіі, Салімі Хатлані з Таджыкістана і шмат хто яшчэ. Несумненна, што і сёлетні сімпозіум «Пісьменнік і час» дапаможа выбудаваць новыя масты літаратурнай дружбы і супрацоўніцтва.

zviazda.by