У Менску пачаліся Дні ўкраінскай культуры



Адной з першых імпрэз стаў закрыты паказ мастацкага фільма “Кібаргі”.

Распавядае надзвычайны і паўнамоцны амбасадар Украіны ў Беларусі Ігар Кызым:

– Гэтая стужка не накіравана супраць якойсьці дзяржавы. Гэты фільм – пра ўкраінцаў, якія маюць сваю матывацыю рабіць тое, што яны робяць. На мой погляд, гэта мабыць самая галоўная ідэя. Фільм выкліча пэўныя эмоцыі. Так ці інакш, кожны з нас з кіназалы выйдзе крыху іншым. Фільм адносіцца да часу, калі ў 2014 годзе ў верасні месяцы людзі прыехалі на вахту ў Данецкі аэрапорт. Тады ён яшчэ існаваў. Не быў канчаткова зруйнаваны. І людзі, якія сабраліся там, былі  розных прафесій.  

Дні культуры Украіны ў Беларусі закранаюць не толькі Менск, імпрэзы пройдуць і ў вёсцы Александрыя, а завершацца ў Гомелі 10-га ліпеня.   

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск