У Менску рыхтуецца выстава „Турэмныя малюнкі Алеся Пушкіна”



Прастора „Тэрыторыя правоў” (г. Менск, вул. Ложынская) рыхтуе чарговую выставу.

Пакуль можна прыйсці і паглядзець фотаздымкі выставы пра ўсталяванне ў Курапатах Крыжа Пакуты. Да яе заканчэння застаецца яшчэ некалькі дзён. А ўжо ў верасні адкрыецца новая выстава. Пра выбар выставаў кажа праваабаронца і даследчыца Паліна Сцепаненка:

– Вырашылі абмежавацца ўсталяваннем Крыжа пакуты – гэта важна таму, што крыж бачылі ўсе, хто бываў у Курапатах, але не ўсе ведалі, як яго ставілі. Выстава будзе да верасня, у верасні ў нас таксама цікавая выстава „Турэмныя малюнкі Алеся Пушкіна”. 

Выставу турэмных малюнкаў вядомага мастака Алеся Пушкіна рыхтуюць праваабарончы цэнтр „Вясна” і Цэнтр даследаванняў грамадзянскай супольнасці. Дакладная дата адкрыцця новай выставы стане вядомай пазней.

Кастусь Багушэвіч, Беларускае Радыё Рацыя