У Менску ўручылі прэмію імя Вацлава Ластоўскага



У менскіх мурах былога Бернардынскага кляштара адбылося ўручэнне штогадовай прэміі імя Вацлава Ластоўскага.

Гаворыць  яе лаўрэат пісьменнік, бард Андрэй Мельнікаў:

– Ёсць такая серыя “100 выдатных дзеячаў” пад рэдакцыяй Анатоля Тараса. І вось сем кніжак з гэтай серыі я прэзентаваў. Я па храналогіі пастараюся іх назваць: Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, Ян Станкевіч, Максім Багдановіч, Наталля Арсеннева, Васіль Быкаў, Рыгор Барадулін, Анатоль Сыс. Пачынаючы пісаць, захапляешся, таму што адкрываеш вельмі шмат цікавага і пазітыўнага. На мінусы не звяртаеш увагі, яны не захоўваюцца ў вечнасці. Ёсць рэчы, якім вучышся і думаеш: вось такога класнага я пра яго не ведаў.

Прэмія імя Вацлава Ластоўскага – прыватная ініцыятыва. Беларуская дзяржава дагэтуль афіцыйна не зарэгістравала структуру, якая яе прысуджае.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск 

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле.

Фота аўтара