У Менску ўручылі прэміі імя Алеся Адамовіча і Карласа Шэрмана



У Менску прайшло ганаровае ўручэнне адразу двух прэмій. Трыццаць шостым лаўрэатам прэміі імя Алеся Адамовіча стаў журналіст „Радыё Свабода” Зміцер Бартосік за кнігу „Быў у пана верабейка гаварушчы”. Сёлета гэта ўжо трэцяя ўзнагарода ў скарбонцы аўтара.

Зміцер Бартосік распавёў чаму на яго думку журы абрала менавіта гэтую кнігу:

Мне падабаецца гэтая тэндэнцыя. Хай яно працягваецца і далей. Я разумею, што іх зачапіў не мой вялікі літаратурны дар, іх зачапіла сама разнастайнасць лёсаў. Вось гэтая мазаіка.

Лаўрэатам прэміі імя Карласа Шэрмана у гэтым годзе стаў Андрэй Хадановіч за пераклад вершаў Шарля Бадлера.

Ён адзначыў высокі ўзровень канкурсантаў:

Я адчуваю гонар, бо апынуўся ў сур’ёзнай лізе. Папярэдні лаўрэат не за абы што, а за грунтоўны, выдатны том «Калевалы» атрымаў. І сёння мае калегі не з абы разам са мной на сцэне стаялі і хваляваліся.

Абедзве прэміі заснаваныя беларускім ПЭН-цэнтрам. Узнагарода імя Каласа Шэрмана ўручаецца ўжо другі год за лепшы пераклад пры падтрымцы дабрачыннага фонду „Вяртанне”.

Алена Вільтоўская, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота аўтара