У Менску ўшанавалі памяць Якуба Коласа



Памяць Якуба Коласа ў гадавіну яго смерці ўшанавалі ў Менску ўскладаннем кветак на Вайсковых могілках.

Гаворыць сын народнага паэта Міхась Міцкевіч:

– Я вяртаўся з Масквы са спаборніцтваў на першай Спартакіядзе народаў СССР. Ехаў я з такім узнёслым пачуццём, каб абрадаваць бацьку сваімі вынікамі. А калі пад’ехаў да вакзала, бачу, жонка мая стаіць. Яна кінулася мне на шыю і кажа, што бацькі ўжо з намі няма. І гэта, канечне, было ўдарам, а я стараўся прыехаць менавіта ў гэты дзень, бо гэты дзень быў днём народзінаў маёй дачкі Марыі.  

Памяць народнага паэта ў дзень ягонай смерці ўшанавалі таксама адкрыццём адмысловай музейнай выставы і экскурсіяй па коласаўскіх мясцінах беларускай сталіцы.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск