У Менску ўсталююць самы маленькі ў краіне помнік



Ужо да Новага года ў сталіцы ўсталююць самы маленечкі ў краіне помнік. Размесцяць яго на вул. Зыбіцкай, 6, паведаміла агенцтва Мінск-Навіны.

– Такіх, як помнік Чыжык-Пыжыка ў Піцеры, Дом легенд ў Львове ці малюсенькі помнік кіеўскаму торту на Крэшчаціку, – удакладняе адзін з аўтараў самай маленькай статуі Дзяніс Анцявічус. – А чым мы горш? Вырашылі, што хто, калі не мы, зробіць Менск цікавей?

У фінал выйшлі тры:

  • беларускае эга;
  • млын, які стаяў менавіта на месцы Зыбіцкай, 6 амаль два стагоддзі таму;
  • пані Парнікель – кіраўніца гарадскога пансіёну для высакародных дзяўчын, які знаходзіўся на Зыбіцкай у XVIII стагоддзі. Пані ўважліва ставілася да выхаванак і прымала дзяўчынак з бедных сем’яў у пансіён за паўкошту ці нават бясплатна.

Прагаласаваць за самы лепшы варыянт можна па спасылцы да 6 снежня.

Устаноўка помніка пройдзе ўжо ў снежні.

Створыць новую гарадскую славутасць (у рэкордна кароткія тэрміны) скульптар Станіслаў Нікановіч.

– Пакуль ідзе галасаванне, я ўжо раблю накіды, каб адразу прыступіць да працы, – распавёў ён. – Помнік будзе парадку 15 см вышынёй. А часткай працы стане вялікае павелічальнае шкло. Мне трэба будзе, літаральна, падкоўваць блыху.

zviazda.by