У Менску заняткі “Мова Нанова” прысвяцілі 100-годдзю БНР



Апошнія заняткі менскіх курсаў “Мова Нанова” былі прысвечаныя 100-годдзю абвяшчэння БНР ў 1918 годзе.

Гаворыць госць курсаў – гісторык Валянцін Мазец:

– Адбывалася творчая праца, кажучы сённяшнімі словамі, ішла агітацыя не супраць нечага, як у нас даволі часта  любяць выйсці на вуліцу, выкарыстаць гістарычныя падзеі, пакрычаць “Далоў!”. Гістарычная традыцыя беларусаў заключалася ў тым, каб ствараць нешта, а не разбураць. І таму трэба вельмі беражліва адносіцца да сваёй гісторыі. Не дзяліць, што пры БНР было ўсё добрае, а пры БССР было ўсё дрэннае.

Валянцін Мазец — навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Акадэміі навук Беларусі. Тэма ягонай кандыдацкай дысертацыі —  абвяшчэнне БНР.   

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота аўтара