У Менску з’явіцца літаратурная сцежка



У рамках святкавання Дня горада 14 верасня 2020 года а 15.00 па адрасе: Рабкораўская, 19 (музей «Беларуская хатка») адбудзецца тэатралізаваная літаратурна-музычная імпрэза, прымеркаваная адкрыццю сцежкі пісьменнікаў.

Музей «Беларуская хатка»

Імёны сцежкі пісьменнікаў – гэта імёны дзеячаў беларускага нацыянальнага адраджэння п. ХХ стагоддзя – Максіма Багдановіча, Змітрака Бядулі, Людвікі Сівіцкай, Язэпа Лёсіка, Уладзіслава Галубка і Аркадзя Смоліча. Усе яны былі жыхарамі ці частымі гасцямі дома, які сёння з’яўляецца гісторыка-культурным помнікам і музеем, прадаўжальнікам традыцый аднаіменнага клуба інтэлігенцыі 1916-1920 гг.

Ганаровыя госці ўрачыстай цырымоніі – Я.С. Плаўнік (сын З.Бядулі), В.П. Дашкоўская (сваячка М. Багдановіча), П.К. Краўчанка (кандыдат гістарычных навук, дыпламат).

Падчас мерапрыемства да ўвагі прысутных будзе прадстаўлена тэатралізаваная літаратурна-музычная кампазіцыя і літаратурна-дакументальная выстава, прысвечаныя знакавым асобам «сцежкі пісьменнікаў».