У Менску з’явіўся помнік карове
Каля Камароўкі ўсталявалі помнік карове, які размясціўся на плошчы каля крытага павільёна.
Фота: Мая Кахно, TUT.BY
Конкурс на лепшы помнік карове ў Менску прайшоў яшчэ ў 2015 годзе. Было пададзена 27 заявак, а перамог скульптар Мікалай Байрачны. Пластылінавая копія помніка выглядала вось так:
Фота: Станіслаў Шаршукоў, TUT.BY
Сёння ж каля Камароўскага рынку з’явілася і сама скульптура. Як бачым, вядра і лавачкі ў выніковым варыянце няма.
Першапачаткова меркавалася, што яна з’явіцца тут у 2015-м, максімум – у 2016-м годзе. Але ў выніку справа зацягнулася і на помнік збіралі ўсім светам.
Паводле tut.by
