У музеі Максіма Багдановіча распавядалі пра каханне



На вечарыне “Чытаем сваё. Класіка” ў менскім музеі Максіма Багдановіча гучалі гісторыі кахання класікаў і сучасных літаратараў.

Гісторыяй свайго сужэнства падзялілася паэтка Аксана Спрынчан:

– Той год быў файны. Там былі выбары. Плошча. Было куды хадзіць, за што змагацца. Нібыта былі разам. Але аднойчы мне Яраш сказаў, што ёсць такое цудоўнае месца – вёсачка Баруны, там чароўны касцёл знаходзіцца і знакаміты абраз Божай маці Барунскай там знаходзіцца. А яшчэ там ёсць кніга, куды можна запісаць свае просьбы да Божай Маці і яны спраўджваюцца. І я яшчэ спытала: а ты запісаў? Ён сказаў: так. Я зразумела, што мне трэба прачытаць, што ён запісаў.

Вечарыны “Чытаем сваё. Класіка” традыцыйна праходзяць у музеі Петруся Броўкі, але з-за рамонту цяперашнюю імпрэзу давялося перанесці на пляцоўку да Максіма Багдановіча.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск   

Фота аўтара