У музеі Янкі Купалы адкрылася выстава Віктара Маркаўца



Янка Купала і Купалле. У сталічным Музеі Янкі Купалы ўшанавалі памяць мастака Віктара Маркаўца, якому зараз споўнілася б 70 гадоў. Тэматычную выставу ягоных карцін адкрывала дырэктарка музея Алена Ляшковіч.

– Купала і яго сям’я заўсёды былі вельмі гасціннымі і вельмі любілі гасцей. Мы гэтую купалаўскую традыцыю пераймаем і будуць пераймаць нашыя наступныя пакаленні, калі прыйдуць. І мы таксама вельмі рады гасцям. Мы рады, што ў нас такая цудоўная выстаўка. Яна карысталася і карыстаецца попытам. Да нас на гэтую выстаўку ідуць людзі. Канешне, не так шмат мы робім мастацкіх выстаў. Але, вось, з тых, што ўжо былі, гэта адна з найбольш яркіх выстаў.

На адкрыцці выставы памяці Віктара Маркаўца выступалі ягоныя блізкія і паплечнікі, сярод іх, удава творцы, мастацтвазнаўца Таццяна Гаранская, паэт Алесь Разанаў, мастак Мікола Купава.

Цалкам сюжэт у гукавым фармаце:

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара