У Падляшскай оперы і філармоніі – новы дырэктар



Дам’ян Танаеўскі выйграў конкурс на пасаду дырэктара Падляшскай оперы і філармоніі ў Беластоку. Конкурсная камісія прыняла адзінагалоснае рашэнне. Да гэтага часу Танаеўскі выконваў абавязкі дырэктара Оперы. Цяпер рашэнне камісіі павінна зацвердзіць ваяводская камісія і міністр культуры. У выпадку станоўчага адказу, Дам’ян Танаеўскі афіцыйна стане дырэктарам Оперы з першага красавіка. Прыгадаем, што летась у жніўні з гэтай пасады быў адкліканы Рабэрта Скальмоўскі. Яго абвінавацілі ў тым, што ў час яго кіравання запазычанасць культурніцкай установы перакрочыла пяць мільёнаў злотых.

DSC08162

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Васіля Кроквы