У пасланні на Раство Папа Францішак прыгадаў Украіну



У традыцыйным пасланні на Раство Urbi et Orbi Папа Францішак прыгадаў Украіну. “Будзь святлом і апорай для тых, хто верыць і працуе, нават ідучы супраць цячэння, на карысць сустрэчы і дыялогу, і не дазволь, каб злаякасныя метастазы канфлікту распаўсюджваліся па Украіне”, – прыводзяць цытату з прамовы Папы Рымскага Ватыканскія навіны. Папа Францішак таксама ў прамове прыгадаў Сірыю, Ірак, Емен, Ізраіль, Палестыну, Ліван, Аўганістан, М’янму, Эфіопію, Паўднёвы Судан і іншыя краіны.