У Пінску адзначылі габрэйскае свята Пурым



Каля тысячы жыхароў Пінска ўзялі ўдзел у адным з важнейшых габрэйскіх святаў – Пурым. Да свята, якое прайшло над ракой Пінай, была падрыхтавана адмысловая канцэртна-тэатральная праграма.

Кажа гісторык, сябра габрэйскага таварыства Яўген Рубін:

– Свята ўвасабляе сабой збавенне ад знішчэння, з аднаго боку, і раскрыццё творцы ў аб’яднанні з іншага боку. Свята кажа пра тое, што тыя людзі, якія імкнуцца да творцы, як вучні Аўраама – частка ўсяго чалавецтва, яны ў выніку прыходзяць у такі стан, калі становяцца перад пагрозай знішчэння, якое вымушае іх аб’яднацца.  

Пурым у Пінску ладзіць гарадская габрэйская грамада, якая імкнецца захаваць прысутнасць габрэйскай культуры ў палескай сталіцы. Свята будуць адзначаць напрацягу тыдня.

Беларускае Радыё Рацыя