У Пінску могуць з’явіцца гістарычныя графіці



У Пінску могуць зрабіць серыю гістарычных графіці. Гараджане вітаюць такі падыход да вулічнага выяўленчага мастацтва. Пакуль з’явіўся адзіны твор на апоры старога маста праз Піну. Выяву сталіцы Палесся 1863 года са старой фотакарткі на рэшткі маста перанёс вулічны мастак Яўген Сюсюра.

Staroje_grafici22

Ягоныя працы можна пабачыць у Менску, Баранавічах, Гомелі ды родным Пінску. Калі гарадскія ўлады далей пойдуць насустрач мастаку, то ён гатовы стварыць шэраг гістарычных графіці:

-Калі выканкам ухваліць і будуць памочнікі, то можна рэалізаваць гэты праект. Жаданне ёсць. Пакуль не прыйшла зіма, шмат што можна зрабіць. На адну карціну трэба выдаткаваць каля пяці дзён.

У цэлым па Беларусі гістарычнае графіці набывае папулярнасць. У Баранавічах вулічныя мастакі намалявалі партрэт князя Вялікага княства Літоўскага Кейстута, захаваць які запатрабавалі гараджане. У Берасці ў самым цэнтры можна сустрэць выявы старога горада.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара

[manual_related_posts]