У Пінску плануюць усталяваць шыльду ў гонар польскага пісьменніка Рышарда Капусцінскага



Аб’ект павінен з’явіцца да 90-годдзя пісьменніка, ў будынку былой школы, дзе выкладаў бацька Капусцінскага і ён сам пайшоў у першы клас. Цяпер тут прыватны гатэль, але адміністрацыя актыўна падтрымала ініцыятыву экскурсавода Таццяны Хвагінай.

– Мы з горарам гаварым пра тое, што нарадзіўся на нашай Пінскай зямлі, быў ахрышчаны ў пінскім касцёле, і за ўсё сваё жыццё зрабіў шмат важных і добрых справаў. Гаворым пра яго, як пра чалавека актыўнага, адукаванага. Як паплечніка іншых выбітных асоб такога перыяду, які прыйшоўся на вельмі складаны час.

Будынак былой школы знаходзіцца ў самым гістарычным цэнтры Пінска. Адносна недалёка, дзе жыла сям’я Капусцінскіх. Гэты дом таксама адначаны мемарыяльнай шыльдаю і нядаўна ў Пінску з’явілася вуліца імя знакамітага ўраджэнца.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]