У Пінску плануюць выдаць пасмяротныя творы Аляксандра Ільіна



У Пінску сёлета плануюць выдаць дзве пасмяротныя кнігі даследчыка мінуўшчыны беларуска-ўкраінскага Палесся Аляксандра Ільіна. Укладаннем займаюцца ягоныя сваякі і сябры. Над выданнямі краязнаўца пачаў працаваць незадоўга да свайго сыходу, адна з кніг шмат у чым складаецца з архіўных дакументаў, якія захоўваюцца ў Кіеве.

Экскурсавод Таццяна Хвагіна адзначае, што Ільін быў вельмі руплівым даследчыкам:

– Працавалі ў адным універсітэце, пыталася ў яго, калі ўзнікала пытанне. Нават калі пісала апошнюю сваю кнігу, там было пытанне звязанае з народнай адукацыяй. Я ведала, што ён шчыра працаваў на гэтай ніве, пыталася ў яго, атрымлівала адказы.

Аляксандр Ільін заўчасна памёр два гады таму на фоне ўскладненняў ад COVID-19. Ён аўтар звыш 200 гісторыка-навуковых артыкулаў і дзясятка кніг па гісторыі Палесся.

Беларускае Радыё Рацыя