У Пінску рыхтуюцца адзначыць 90-годдзе Рышарда Капусцінскага



У Пінску ўтвораны аргкамітэт па святкаванні 90-годдзя сусветна вядомага польскага пісьменніка і журналіста Рышарда Капусцінскага.

Ён нарадзіўся ў горадзе над Пінай 4 сакавіка 1932 года, тут пайшоў у першы клас, але Другая сусветная вайна вымусіла сям’ю пераехаць у Польшчу. Упершыню Капусцінскі наведаў малую радзіму ўлетку 1996 года, згадвае краязнаўца Эдвард Злобін:

– Калі ён прыехаў у Пінск, калі ён пабачыў сваіх суседзяў, а іх захавалася вельмі мала, бо мала хто перажыў усе гэтыя савецкія ссылкі і рэпрэсіі, то праслязіўся.

У аргкамітэт увайшлі пінскія краязнаўцы, прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі горада, настаўнікі пінскай польскай школы, якая носіць імя пісьменніка. На сакавік у Пінску запланаваныя выставы і імпрэзы, але цэнтральнай падзеяй стане адкрыццё шыльды на будынку былой школы, дзе вучыўся Рышард Капусцінскі.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]