Мастак Яўген Шатохін – чалавек-эпоха



У Пінскі гарвыканкам звярнуліся прадстаўнікі грамадскасці з прапановай надаць новай вуліцы і мастацкай дзіцячай школе, імя вядомага мастака, грамадскага дзеяча і педагога Яўгена Шатохіна.

Мастацкую школу творца заснаваў ў 1988 годзе ды ўзначальваў напрацягу дзесяці год.

Паплечнік Шатохіна, чалец Кансерватыўна Хрысціянскай Партыі- БНФ “Адраджэнне” Лявон Вабішчэвіч адзначае, што постаць мастака трэба ацэньваць па ягоным справам:

– Я лічу, што ўлады і мясцовыя і вышэйшыя, і Саюз мастакоў павінны зрабіць усё дзеля таго, каб вуліца была названая ў яго гонар. У Пінску гэта чалавек-эпоха. Мы былі разам з ім да апошняга, разам былі з Зянонам, калі быў раскол з’езду.

 

Яўген Шатохін (1947-2012) зрабіў значны ўнёсак для папулярызацыі роднага Пінску і Беларусі праз мастацтва. Ягоныя творы, якія адлюстроўваюць прыгажосць Палесся, беларускага наваколля і мінуўшчыны знаходзяцца ў Польшчы, Украіне, Чэхіі, Францыі ды Злучаных Штатах Амерыкі.

 

* * *

У Пінску адбыўся вечар памяці беларускага мастака, грамадскага дзеяча і педагога Яўгена Шатохіна (1947-2012). Мерапрыемства зладзілі калегі і паплечнікі творцы з нагоды трэцяй гадавіны з дня смерці.

Мастак памёр напярэдадні 65-годдзя, калі рыхтавалася да адкрыцця юбілейная выстава і творчая майстэрня ў Менску.

Удзельнікі вечара памяці дзяліліся сваімі ўспамінамі пра Шатохіна, абмяркоўвалі ўшанаванне памяці на гарадскім і агульнабеларускім узроўні.

Калега творцы, мастак Мікалай Грушчанкоў адзначыў, што Шатохін быў надзвычай актыўны і працавіты:

– Гэта мастак быў вельмі актыўны. Працаваў усур’ёз вельмі шмат. Удзельнічаў у шматлікіх выставах выставах, як у Беларусі, так і за мяжой. У Францыі. Ён з’яўляецца ганаровым грамадзянінам французскага горада. Наогул лічыў сябе палешуком, калі глядзець яго каталог, гэта вельмі іскрава відаць.

Яўген Шатохін (1947-2012) вядомы сваімі выставамі ў Польшчы, ЗША, Францыі і Расеі.

У Пінску ён заснаваў дзіцячую мастацкую школу, з 1990 па 1999 год быў дэпутатам Пінскага гарадскога Савета дэпутатаў, дзе ўзначальваў камісію па культуры, рэлігіі і спорту.

Калега з Берасця, мастак-графік Аляксандр Грыгор’еў адзначае, што Шатохін у дадатак да ўсяго, паказаў сябе як выдатны настаўнік:

– Мастак і настаўнік – у яго гэта нармальна спалучалася: стварыў у Пінску школу мастацкую і мае вучняў, цудоўны мастак.

Яўген Шатохін вядомы сваімі выставамі ў Францыі, Польшчы, Расеі і ЗША. Галоўнай задачай лічыў адлюстраванне прыгажосці роднай зямлі, гісторыі свайго краю. Уваходзіў у кіраўніцтва Кансерватыўна Хрысціянскай Партыі – БНФ “Адраджэнне”.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]