У Пінску з’явіцца музей мясцовай габрэйскай грамады



У Пінску неўзабаве з’явіцца музей мясцовай габрэйскай грамады. Экспазіцыя, фармаванне якой ужо завяршаецца, размесціцца ў прыватнай навучальнай установе “Бейс-Агарон”.

Краязнаўца, аўтар кнігі “Халакост на Піншчыне” Эдвард Злобін, спадзяецца, што арганізатары музея адлюструюць усю гісторыю пінскіх габрэяў:

– Мусіць быць распісана сама гісторыя пінскай габрэйскай грамады, храналогія. І трэба збіраць у дадзеным выпадку матэрыялы пра вядомых выхадцаў з Пінска, колькі выдадзена імі прац. Вось гэтым трэба займацца.

Ідэя стварэння такога музея належыць колішняму старшыні Пінскага габрэйскага таварыства Іосіфу Ліберману. Менавіта ён пачаў збор экспанатаў, але пасля ягонай смерці ў лютым 2016 года справа прыпынілася.

Беларускае Радыё Рацыя, Пінск

Фота: isemya.by