У Полацкім раёне змянілі назвы помнікаў прыроды – перавялі з беларускай на рускую



Полацкі райвыканкам вырашыў вызначыць „гаспадароў” шасці камянёў, якія з’яўляюцца геалагічнымі помнікамі. Пра гэта гаворыцца ў дакуменце, апублікаваным на Нацыянальным прававым Iнтэрнэт-партале Беларусі.

Так, геалагічны помнік прыроды мясцовага значэння «Пярун камень Полацкі» стаў называцца «Перун-камень Полоцкий», «Вялікі камень Бікульніцкі» – «Большой камень Бикульничский», а «Барысаў камень Полацкі» – «Борисов камень Полоцкий» і гэтак далей.

Акрамя таго, райвыканкам вырашыў перадаць ва ўпраўленне: «Вялікі камень Касарэўскі» – «Віцебскэнерга»; «Вялікі камень Бікульніцкі» і «Вялікі камень Туржэцкі» – прадпрыемству «Палімір-агра»; «Пярун-камень Полацкі» – сельгаспрадпрыемству «Блізніца»; «Вялікі камень Глінскі» – «Эксперыментальнай базе «Ветрынская»; «Барысаў камень Полацкі» – музею-запаведніку.

gorod214.by