У Полацку адкрылася выстава Канстанціна Вашчанкі



Полацкая гарадская карцінная галерэя пачала свой новы выставачны сезон. Гэтая выстава планавалася на 2020 год, але з-за пандэміі каронавірусу была перанесена на пазнейшы тэрмін.

У галерэі вырашылі больш выставу не пераносіць і менскі мастак і кніжны дызайнер Канстанцін Вашчанка прыехаў у Полацк са сваімі працамі. Гаворыць загадчыца галерэі Ларыса Лысенка:

– Канстанцін рыхтаваў, можна сказаць, цэлы год гэтую экспазіцыю. Гэта выстава адбываецца ў нас упершыню, упершыню адбываецца знаёмства з новым іменем. Мы, дакладней ён, падрыхтаваў такую экспазіцыю ў якую ўвайшлі працы, якія характарызуюць яго, як і мастака-жывапісца, як мастака-графіка, як мастака-дызайнера.

Канстанцін Вашчанка не разлічваў на асаблівую увагу полацкіх аматараў выяўленчага мастацтва, бо ён упершыню выстаўляўся ў Полацку. Аднак людзі сабраліся і прыемна здзівілі мастака сваёй зацікаўленасцю. Кажа Канстанцін Вашчанка:

– Калі мы размаўлялі з дырэктарам, што такога, як прынята, адкрыцця і не будзе. Я думаў будзе чалавек 5-7 і тое добра, а тут атрымалася даволі шмат людзей, што было прыемна.

У экспазіцыя выставы як карціны, так і кніжныя праекты, над якімі працаваў мастак. Сярод іх і славуты праект перавыдання кніжнай спадчыны Скарыны, які быў здзейснены ў 2014 годзе.

[Not a valid template]

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя